ФРОНТ АТМАСФЕ́РНЫ,
пераходная зона ў трапасферы паміж паветранымі масамі з рознымі фізічнымі ўласцівасцямі. Характарызуецца рэзкай зменай т-ры, ціску і вільготнасці паветра. Прасціраецца ў выглядзе вузкіх (некалькі дзесяткаў кіламетраў) палос на сотні і тысячы кіламетраў. Узнікае пры набліжэнні і сустрэчы мас халоднага і цёплага паветра ў ніжніх слаях або па ўсёй трапасферы, ахоплівае слой паветра магутнасцю да некалькіх кіламетраў. Халоднае паветра як больш шчыльнае прылягае да паверхні зямлі, мае форму вострага кліна, парадак велічыні нахілу франтальнай паверхні да гарызантальнай (тангенс вугла нахілу) 0,01—0,001. Ф.а., які перамяшчаецца ў бок халоднага паветра,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)